Іншыя падзеі
Выстаўка “Свет энтамалогіі”

Выстаўка “Свет энтамалогіі”

З 15 сакавіка 2019 года ў Старым замку пачынае працу выстаўка “Свет энтамалогіі”. На выстаўцы будуць прадстаўлены разнастайныя насякомыя, якія насяляюць Зямлю, у тым ліку і самыя прыгожыя з іх – матылькі. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з энтамалагічным абсталяваннем і працай энтамолага, літаратурай, якой карыстаецца вучоны, што займаецца сістэматыкай насякомых, а таксама падзівіцца на паштовыя маркі розных краін з выявамі матылькоў.

Кошт уваходных квіткоў:

для школьнікаў – 1 руб. 30 кап.
для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 1 руб. 70 кап.
для дашкольнікаў, інвалідаў, ветэранаў ВАВ, дзяцей-сірот, ваеннаслужачых тэрміновай службы – бясплатна
для астатніх наведвальнікаў – 2 руб.
Штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса – да 17.00) па адрасе: вул. Замкавая, 22. Даведкі па тэл.: 72-18-51, 71-86-91.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: