Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:23
Усе мерапрыемствы

Выстаўка «Казкі і паданні майго краю»

10 красавіка ў 16:00 у выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) адкрыецца абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва «Казкі і паданні майго краю».

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай адраджэння, захавання і папулярызацыі вуснай народнай творчасці Гродзеншчыны сродкамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праз вобразы казачных герояў, міфічных істот, якія яскрава раскрываюць сутнасць мясцовых легенд і паданняў.

На выстаўцы-конкурсе будуць прадстаўлены работы ўдзельнікаў гурткоў і студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вучняў дзіцячых мастацкіх школ і школ мастацтваў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, асобных таленавітых канкурсантаў - прадстаўнікоў дзяцей і моладзі вобласці ў дзвюх узроставых катэгорыях: «да 16 гадоў» і «ад 16 да 31 года».

У экспазіцыі выстаўкі будзе прадстаўлена больш 100 работ розных па сваёй кампазіцыі і тэхніцы выканання: жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Вынікі выстаўкі-конкурсу падвядзе кампетэнтнае журы 1 чэрвеня 2018 года. Пераможцы атрымаюць прызы і дыпломы лаўрэата I, II, III ступені.

Выстаўка-конкурс будзе працаваць да 1 чэрвеня 2018 года.

Тэлефон для даведак: 74−04−48.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

10.04.2018 - 31.05.2018

Час

16:00

Месца правядзення

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці
вул. Савецкая, 8

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: