Іншыя падзеі
Выстаўка «Бераставіцкія ўзоры»

Выстаўка «Бераставіцкія ўзоры»

Выстаўка «Бераставіцкія ўзоры» членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч з в. Плябанаўцы Бераставіцкага раёна

ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»,

г. Гродна, вул. Савецкая, 8

15 мая 15:00

На выстаўцы Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч з в. Плябанаўцы Бераставіцкага раёна «БЕРАСТАВІЦКІЯ ЎЗОРЫ» прадстаўлена больш за 60 работ па ткацтве, вышыўцы, карункапляценні. Майстрыхі – гонар Бераставіцкага раёна, адны з першых на Гродзеншчыне былі прынятыя ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, з’яўляюцца носьбітамі не толькі традыцыйнага ткацтва, але і песеннага фальклору свайго рэгіёна. Асаблівай папулярнасцю вырабы Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч карысталіся ў 60-70 гады мінулага стагоддзя – іх дарылі на вяселлі, хрэсьбіны, юбілеі.

Выстаўка «Бераставіцкія ўзоры» адкрыецца 15 мая ў 15:00 і будзе працаваць па 11 ліпеня 2019 года.

Кантакты: 68 79 34, 72 17 87, 74 04 48.

Выстаўка «Бераставіцкія ўзоры»

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: