Іншыя падзеі
«Вясновыя Прызнанні» з цыклу «спяваем і іграем з аркестрам»

«Вясновыя Прызнанні» з цыклу «спяваем і іграем з аркестрам»

Паважаныя гродзенцы і госці нашага горада!

21-га сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбудзецца прэм’ера святочнага рэвю Лаўрэата Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне культуры і мастацтва народнага калектыву Рэспублікі Беларусь эстрадна-сімфанічнага аркестра «Nota Band» пад кіраўніцтвам Юліі Амельчанка – «Вясновыя Прызнанні» з цыклу «спяваем і іграем з аркестрам».

Рэвю стане завяршальнай кропка шэрагу вясновых праектаў, якія прайшлі ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 2 г. Гродна, якія калектыў прысвяціў любімым мамам, бабулям, родным і блізкім, вясне і абуджэнню прыроды.

У праграме прагучаць творчыя прызнання юных салістаў аркестра, лепшыя творы з рэпертуару аркестра, а таксама навінкі, якія стануць сюрпрызам для прыхільнікаў калектыву. Вас чакаюць музычныя падарункі і святочны настрой!

Пачатак канцэрту 18:00.
Квіткі прадаюцца ў касах музычнага каледжа (пр-т Янкі Купалы, 53) і дзіцячай музычнай школе мастацтваў №2 (вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 80).
Тэлефоны для даведак: +375 (152) 54-29-02, +375 (152) 52-72-24, +375 (033) 657 63 74, +375 (033) 355 03 89.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: