Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 15:51
Усе мерапрыемствы

Восеньскі вольны кірмаш

Запрашаем усіх ахвотных гарадзенцаў паўдзельнічаць 25 лістапада ў восеньскім Вольным кірмашы.

Самы час перад Каляднымі святамі перабраць свае рэчавыя, кніжныя шафы, паглядзець, што з гэтага вам больш ніколі не спатрэбіцца і што вы гатовыя без шкадавання аддаць карыстацца ў іншыя рукі.

Вольны кірмаш (Really Free Market) — сапраўдная альтэрнатыва рынкавым дачыненням, заснаваная на супрацы і ўзаемадапамозе.

Вы прыносіце непатрэбныя вам рэчы на кірмаш і забіраеце тое, што вам спадабалася з таго, што прынеслі іншыя людзі.

На нашым кірмашы вы таксама можаце абмяняць свае рэчы альбо падарыць іх.

Акрамя гэтага вы можаце паўдзельнічаць у майстар-класах, лекцыях, праглядах фільмаў.

Прыходзьце з дзецьмі і ўнукамі, для іх таксама будуць арганізаваныя майстар-класы.

У праграме:

  • Карвінг — мастацкая рэзка па гародніне і садавіне, а таксама прыгожая сервіроўка страў (з сабой трэба мець агурок, памідор, яблык ці моркву). Праводзіць Ларыса Ганчар, студэнтка УЗВ, вядучая кулінарнага клуба «Разынкі».
  • Завязваем шалікі прыгожа (мець хустку, шалік, паланцін). Праводзіць Тамара Герасіменка, выкладчыца курса «Натхненне майстрыхі».
  • «Як пахі ўплываюць на наша жыццё» — майстар-клас па ароматэрапіі ад Ірыны Сідзюк, выкладчыцы клуба «Ароматэрапіі» ва УЗВ.
  • Каляднае арыгамі (для дзяцей) — стварэнне калядных упрыгожванняў з паперы. Праводзіць Рыма Алізаровіч, студэнтка УЗВ.

А таксама сувеніры ад Грамадскага дабрачыннага ааб’яднання «Гродзенскі дзіцячы хоспіс».

Рэчы, якія вы прыносіце на Вольны Кірмаш, павінны быць ў добрым стане — чыстыя і акуратныя.

Усе рэчы, якія застануцца пасля Вольнага Кірмашу, будуць аддадзеныя тым, хто мае ў іх вялікую патрэбу.

Мерапрыемства адбудзецца 25 лістапада, у суботу, з 12:00 да 15:00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100.

Уваход і кірмаш — вольны!

Гэта ўжо пяты Вольны кірмаш, які праводзяць студэнты УЗВ.

Першы Вольны кірмаш адбыўся ў 2014 годзе і з таго часу праводзіцца штогод.

Даведкі па тэл. 75−71−72

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

25.11.2017

Час

12:00 - 15:00

Месца правядзення

Будзёнага 48а-100
вул. Будзёнага 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку)

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: