Іншыя падзеі
Восеньскі Вольны кірмаш ва Універсітэце Залатога Веку

Восеньскі Вольны кірмаш ва Універсітэце Залатога Веку

17 лістапада ў 12.00 адбудзецца восеньскі Вольны кірмаш. Запрашаем усіх слухачоў праграмы УЗВ, прыходзьце з сябрамі і роднымі!

Вольны кірмаш – гэта пляцоўка, дзе можна абмяняць ці падарыць свае рэчы.

На Вольны кірмаш можна прыносіць:
– кветкі і расліны;
– насенне;
– вопратку і абутак;
– кнігі;
– цацкі, а таксама упрыгожанні і аксэсуары.

Рэчы, якія вы прыносіце на Вольны кірмаш, павінны быць у добрым стане. Вольны кірмаш — гэта не сметніца, не трэба прыносіць рэчы, якімі ўжо немагчыма карыстацца.

На Вольным кірмашы адбудуцца майстар-класы:

  • калядныя цацкі і ўпрыгожанні з паперы тэхнікай арыгамі;
  • вучымся прыгожа завязваць хусткі і шалікі;
  • карвінг – мастацтва рэзкі па гародніне і садавіне;
  • сакрэты вырошчвання хатніх кветак.

Дзе: Будзёнага, 48а-86 (уваход ва ўнутраным дворыку, 1 паверх)
Калі: 17 лістапада, пачатак у 12.00

Кірмаш і ўваход — ВОЛЬНЫ!

comments powered by HyperComments

Дата

17.11.2018

Час

12:00 - 18:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: