Іншыя падзеі
Воркшоп па аналагавай фотаздымцы

Воркшоп па аналагавай фотаздымцы

13 і 14 ліпеня ў Этнакраме “Цудоўня” сумесна з прасторай аналагавай фотаздымкі “Фотасквот” (г. Менск) і А.KLIMAVA, адбудзецца майстар-клас па аналагавай фотаздымцы.

Праграма:

13 ліпеня.
– Уводзіны.
Што такое ФотаСквот і ці ёсць плёначнае жыццё ў Менску? (Прагляд фільму пра ФотаСквот).
– Тэарэтычная частка.
“Film is not dead” – пра плёначныя фотаздымкі, краткая гісторыя, плюсы і мінусы, чаму зараз здымаюць на плёнку
– Воркшоп (Лекцыя+плэнэр) па экспазіцыі і кампазіцыі.
– Майстар-клас па праяўцы ч/б плёнкі.
– Конкурс на найлепшы фотаздымак воркшопа.

14 ліпеня.
– Працяг майстар-класу па праяўцы.

Рэгістрацыя на ўдзел у воркшопе па тэлефоне +375336232616
Тэрмін рэгістрацыі – па 10.07 уключна.
Максімальная колькасць удзельнікаў 15 чалавек.
Удзел – Вужалка (здабыць можна ў этнакраме “Цудоўня” на Кірава,3). Кошт – 45 р.

УВАГА! Фотаапарат павінен быць з мануальнымі наладкамі, не аўтаматычны. Камера можа быць свая, ёсць магчымасць скарыстацца камерай арганізатараў ці прыдбаць падчас імпрэзы.
Вучымся праяўляць менавіта ч\б плёнку.
Акрамя гэтага можна будзе прыдбаць плёнку, фотаматэрыялы, камеры, сувенірную прадукцыю. Будзе працаваць пункт прыёма замоваў – можна будзе сдаць плёнку на праўку і сканаванне. Таксама на працягу ўсяго дня можна будзе атрымаць кансультацыю па любых пытаннях у сферы аналагавай фотаздымкі і паглядзець альбомы класікаў фотаграфіі.

Расчасоўка:

Субота.
12:00 – 12:30 – Уводная частка/ знаёмства/ пра фотасквот.
12:45 – 15:15 – Лекцыя па гісторыі аналагавай фотаграфіі + лекцыя па экспазіцыі/ кампазіцыі (тэарэтычная частка перад плэнэрам)
16:00 – 18:00 – Плэнэр
19:00 – 22:00 – 1 група па праяўцы

Нядзеля.
10:00- 13:00 – 2 група па праяўцы
15:00 – 18:00 – 3 група па праяўцы

Прым: у праграме і расчасоўцы дапушчальныя змены. Пытанні – па тэлефоне +375336232616

ФотаСквот- свабодная прастора аналагавай фатаграфіі, распачала сваю працу ў Менску ў 2016 годзе. Фотааматары прадастаўляюць поўны спектр паслуг у сферы плёначнай фатаграфіі: праяўка і сканаванне плёнкі, продаж плёнкі і плёначных фотапаратаў, курсы для пачаткоўцаў, лекцыі, майстар-класы, кінапрагляды, безкаштоўная бібліятэка, а таксама кансультацыі і ўзаемадапамога. ФотаСквот вырас з сяброў- аматараў плёнкі ў цэлы аналагавы рух, а асноўнай мэтай лічаць развіццё і папулярызацыю плёнкі ў Беларусі.

Воркшоп па аналагавай фотаздымцы

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: