Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 21:29
Усе мерапрыемствы

Вольскі ў Гродне

Вольскі ў Гродне

Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім едзе ў тур па Беларусі з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Канцэрт у Гродна адбудзецца 12 мая у клубе “Галактыка”.

Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары – увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасні 2017 Volski сабраў аншлаг у мінскім Prime Hall.

У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца, – узгадвае Лявон Вольскі. – Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе безкампрамісна электрычная і энэргічная.

Квiткi:
Каса клуба “Галактыка” (вул. Лiдская, 1)
Iнфармацыя: +375 (33) 901134

comments powered by HyperComments

Дата

12.05.2018

Час

19:00

Месца

клуб Галактыка
Лідская. 1

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: