Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 14:57
Усе мерапрыемствы

Віктар Шалкевіч заспявае ў Цудоўні

Віктар Шалкевіч заспявае ў Цудоўні

7 Кастрычніка ў Этнакраме Цудоўня адбудзецца сольны выступ, адной з самых яскравых гарадзенскіх асоб- Віктара Шалкевіча.
Вядомы на ўсю Беларусь актор, бард, паэт і шоумэн, які кожны раз здзіўляе слухачоў сваёй неверагоднай харызмай і смешнымі жыццёвымі гісторыямі.
Аўтар сямі музычных альбомаў, пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове яшчэ ў школьныя гады.
Спадар Віктар узнагароджаны міжнародным ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога з’яўляюцца Ян Павал ІІ, Астрын Ліндгрэд, Стывен Спілберг і іншыя. Шалкевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскіх песен, сярод якіх: “Басовішча-92”, “Восень бардаў-93” (Польшча).
Са сваімі канцэртамі Віктар Шалкевіч выступае ў Беларусі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі, а тэксты ягоных песень перакладаюць на розныя еўрапейскія мовы.
У Гродна спадар Віктар не граў на працягу некалькіх гадоў. Па гэтаму, ў вас ёсць унікальная мажлівасць, пачуць ужывую ягоныя песні.
Выступ адбудзецца 7 кастрычніка ў 19:00, па адрасе вул.Кірава,3 (Этнакрама Цудоўня.
Уваход вольны.

comments powered by HyperComments

Дата

07.10.2018

Час

19:00

Месца

Цудоўня
Кірава, 3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: