Дадаць навіну
Пятніца, 20 ліпеня 2018, 02:52
Усе мерапрыемствы

VIII веламарафон «Суседзi»

21 ліпеня на Аўгустоўскім канале адбудзецца VIII веламарафон «Суседзi»
У мінулым годзе на старт марафону выйшла больш за 800 раварыстаў. На вялікае спартыўнае свята ўсё едуць, каб выпрабаваць сябе і пагутарыць з аднадумцамі, такімі ж аматарамі актыўнага ладу жыцця.
Паспаборнічаць у хуткасці і вынослівасці можна будзе на трох дыстанцыях — «Марафон» (65 км), «Паўмарафон» (40 км) і «Міні-марафон» (7 км). Спартсменаў чакаюць лясныя, палявыя і грунтавыя дарогі. Самых маленькіх веласіпедыстаў запрашаем прыняць удзел у дзіцячым заезде на бегавелах і роварах.
Да ўдзелу таксама запрашаюцца каманды. Каманду можна сабраць з калегаў, сяброў і сваякоў - тых, з кім вы хацелі б прыемна правесці час і пазмагацца за кубак.
Усе пераможцы атрымаюць памятныя прызы і падарункі ад спонсараў марафону.
Марафон «Суседзі» з’яўляецца не толькі самым буйным веласіпедным мерапрыемствам Гродзенскага рэгіёну, але і этапам міжнародных спаборніцтваў Маратоны Кресове (Maratony Kresowe). А гэта значыць, самай вялікай групай замежных удзельнікаў будуць веласіпедысты з Польшчы.
Раней для ўдзелу ў марафоне прыязджалі таксама раварысты з Расіі, Літвы, Латвіі, Чэхіі, Нідэрландаў, Аўстраліі і іншых краін.
Паўдзельнічаць у веламарафон зможа любы жадаючы. Пол, узрост і веласіпедны стаж значэння не маюць. Галоўнае мець ровар, шлем і сілу волі.
Падрабязнасці пра марафон і спасылка на рэгістрацыю на сайце velogrodno.by
Арганізатарамі марафону «Суседзi 2018» з’яўляюцца: Грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў «ВелоГродно»; Гродзенскі райвыканкам.
Акрамя саміх спаборніцтваў вас будуць чакаць розныя забавы для дарослых і дзяцей, выязны гандаль і вядома ж маляўнічыя наваколлі Аўгустоўскага канала. Прыязджайце ўсёй сям’ёй і прывозіце з сабой добры настрой!
Кантакты для СМІ
Дырэктар марафону: Найдёнов Іван 8 029 784 90 95
Прэс-сакратар марафона: Каляда Юлія 8 033 600 02 30

Афіцыйныя старонкі веламарафону «Суседзi 2018
Сайт: velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2018
Вконтакте: vk.com/susedzi2018
Чат у тэлеграму: t.me/susedzi
Бот ў тэлеграму: t.me/susedzibot

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

21.07.2018

Час

Увесь дзень

Месца правядзення

Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: