Дадаць навіну
Субота, 17 лістапада 2018, 04:32
Іншыя падзеі
Велапакатушкі на 4-ы форт

Велапакатушкі на 4-ы форт

ВелаГродна запрашае гродзенцаў і гродзенак прыняць удзел у велапаездцы на 4-ты форт Гродзенскай крэпасці. Акрамя Форта па дарозе ўбачым экспазіцыю “Партызанскі лагер” і адпачнем на возеры Юбілейнае.

Дата: 22 верасня, субота.

Старт: 10:00

Даўжыня маршруту: каля 35 км.

Складанасць маршруту: 20% – асфальт і плітка, 80% – гравійныя і лясныя дарогі, па дарозе сустракаюцца горкі, пясок месцамі, але няшмат. Непадрыхтаванаму веласіпедысту можа быць цяжка, але няма непераадольных шляхоў.

Тэмп: «матрасны» – сярэдняя хуткасць 12 км / гадзіну.

Крамы па шляху: на возеры Юбілейнае

Унёскі:

Наведванне Форта і экскурсія: 0 руб (незалежна ад спёкі на вуліцы вазьміце вятроўку або кофту)

Экскурсія па Партызанскім лагеры: 2 руб

Арганізацыйны ўнёсак: 0 руб

Кантактная асоба: +375 29 6464666, Андрэй Шавель, каардынатар кампаніі «покатушках»

Рэгістрацыя

Памер групы: 15 чалавек

Рэгістрацыя па спасылцы: https://goo.gl/forms/iviSxjIHQZ6TYzcy2

Дзеці і падлеткі малодзейшыя за 14 гадоў, удзельнічаюць толькі ў суправаджэнні бацькоў.

Праграма:

Час у дарозе з прыпынкамі, экскурсіяй, абедам і стаянкай на Юбілейным возеры арыентыровачна 8 гадзін.

З сабой мець:

– Спраўны ровар

– Вада, мінімум 1 літр на чалавека

– Абед / перакус (для сябе і для сябра)

– Рэкамендуем таксама мець: шлем, рэмкамплект, яркую вопратку, дажджавік (у выпадку дажджу), сродак ад насякомых

– Пазітыўны настрой

 

comments powered by HyperComments

Дата

17.11.2018

Час

10:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: