Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 21:27
Усе мерапрыемствы

Вечарына-партрэт “Кароль Румель -першы гарадзенскі алімпіец”

Вечарына-партрэт "Кароль Румель -першы гарадзенскі алімпіец"

Шаноўныя гарадзенцы і госці горада! Маем гонар запрасіць Вас на вечарыну-партрэт “Кароль Румель – першы гарадзенскі алімпец” у адкрытым інтэлектуальным клубе “Паходня ісціны”, якое адбудзецца 23 мая а 16-й гадзіне ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка па адрасе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 51/2.
Даведкі па тэлефоне: 52-05-77
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 1912, 1924 і 1928 гадоў. Румель нарадзіўся ў беларускім горадзе Гродна 23 мая 1888 года ў сям’і нашчадка вестфальскіх дваран (жыў на Манастырскай вуліцы ў доме №17/2.) Яго бацька – генерал арміі Альфонс Румель, маці – польская шляхцянка Марыя Марцінкевіч.Лёс Караля быў звязаны з ваеннай кар’ерай. Ён скончыў Адэскі кадэцкі корпус і Паўлаўскую вайсковую вучэльню ў Пецярбурзе. Акрамя гэтага атрымаў ступень магістра ў Акадэміі мастацтваў. Ваенную службы пачаў ротмістрам у 14-ым драгунскім Маларасійскім палку.
Караль Румель з маладых гадоў сур’ёзна займаўся конным спортам і яго запрасілі ў алімпійскую каманду Расіі.На Алімпійскіх гульнях у Стакгольме ў 1912 году ўраджэнец Гродна ўдзельнічаў у конным турніры па пераадоленні перашкод (канкур). Ротмістр Румель паспяхова ішоў да фінішу ў ліку лідараў, аднак апошні бар’ер алімпійскай трасы стаў для спартсмена фатальны: конь Зяблік зачапіў бэльку і ўпаў, падмяўшы пад сябе вершніка. Губляючы прытомнасць ад нясцерпнага болю, з апошніх сіл мужны спартсмен учапіўся ў аброць і ўзлез на каня, накіроўваючыся да фінішу. Без прытомнасці са шматлікімі пераломамі рэбраў ён быў дастаўлены ў шпіталь. Увесь іпадром і кароль Швецыі Густаў V, які прысутнічаў на спаборніцтвах, апладзіравалі мужнаму вершніку. Па асабістым загадзе манарха Швецыі быў адліты яшчэ адзін залаты алімпійскі медаль, якую Каралю Румелю ўручылі ў бальнічнай палаце.
На гэтым спартыўная кар’ера мужнага афіцэра не скончылася. У 1928 годзе, пражываючы на тэрыторыі Заходняй Беларусі, ён у складзе алімпійскай зборнай Польшчы заваяваў бронзавую алімпійскую ўзнагароду на кані Данэсе. Падчас II Сусветнай вайны ваяваў у шэрагах паўстанцаў супраць фашысцкіх акупантаў, прайшоў два канцлагеры Дахаў і Маўтхаўзэн. У далейшым Караль Румель паспяхова трэніраваў зборную Польшчы па канкуры.

comments powered by HyperComments

Дата

23.05.2018

Час

16:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца

Гарадская цэнтральная бібліятэка імя Макаёнка
вул. Савецкіх памежнікаў, 52

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: