Дадаць навіну
Панядзелак, 28 мая 2018, 13:49
Усе мерапрыемствы

Вечарына памяці «Ён нарадзіўся гісторыкам» да 180-годдзя Віктара Каліноўскага,

Шаноўныя гарадзенцы і госці горада! Маем гонар запрасіць Вас на вечарыну памяці «Ён нарадзіўся гісторыкам» да 180-годдзя Віктара Каліноўскага, якая адбудзецца 24 красавіка, а 16-й гадзіне ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы па адрасе: вул. Савецкіх пагранічнікаў, 51\2.
У біяграфіі старэйшага брата славутага рэвалюцыянера-дэмакрата К. Каліноўскага Віктара Отана Сямёнавіча Каліноўскага, чыё імя ўпамінаецца ў навуковых і гістарычных матэрыялах не так часта, ёсць многа цікавых старонак. Вучыўся ў Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях. У 1852 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, аднак урачом не стаў, бо яго прызваннем стала гісторыя. З 1856 года працаваў у аддзеле рукапісаў Імператарскай публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу. Займаўся вывучэннем старадаўніх рукапісаў, што датычыліся гісторыі Беларусі і Літвы. Даследаваў гісторыю антыпрыгонніцкіх сялянскіх рухаў ў Беларусі і на Украіне. Падрыхтаваў да друку манаграфію «Уманская резня» пра паўстанне 1768 г. украінскіх сялян. Склаў «Каталог калекцыі Жэготы Анацэвіча» (1859). У 1858−1862 гг. быў адным з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу. Падтрымліваў навуковыя сувязі з бібліятэкай імя Асалінскіх у Львове. Быў заўзятым бібліяфілам. За шэсць гадоў свайго знаходжання ў Пецярбургу сабраў унікальную бібліятэку, што налічвала больш 5 тыс. рукапісаў і кніг на шасці мовах — польскай, лацінскай, французскай, нямецкай, рускай і беларускай.
Даведкі па тэлефоне: 52−05 -77

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

24.04.2018

Час

16:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Гарадская цэнтральная бібліятэка імя Макаёнка
вул. Савецкіх памежнікаў, 52

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: