Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 09:59
Усе мерапрыемствы

Вечаровая сустрэча з пісьменнікам Яўгенам Бяласіным

Шчупакабра — гэта добры падарунак пад ёлку дзецям і на свята дарослым. Гісторыі выжывання на прыродзе, трафейныя ўловы, спосабы рабіць снасці, лавіць рыбу і тонус жыцця, - ПРАЖЫЦЬ ДАЎЖЭЙ. Зяльвянка, Нёман, Свіцязь, Прыпяць, Лясная — дзясяткі рэк і вадаёмаў радзімы і замежжа, некалькі найцікавых гісторый краю пад адной вокладкай. «Шчупакабра» гэта новае слова, прамоўленае нашым земляком у роднай літаратуры.

shchupakabra

Яўген Бяласін распавядзе таксама пра сваю кнігу вершаў, апавяданняў і перакладаў «НА ПЕРАЛОМЕ». Кніга выйшла год таму. Унікальная хаця б тым, што яна на пяці мовах, утрымлівае творы, што цягам 35 гадоў зведалі па некалькі рэдакцый.

na-peralome

У ёй поруч з перакладамі змешчаны арыгіналы класічных твораў нямецкай і беларускай паэзіі. Кніга мае і аўтарскія вершы на некалькіх мовах, эксперыментальныя тэксты, мікратэксты і нават словы як літаратурныя творы. Месцамі «На пераломе» спалучае жывапіс фарбаў, фота і моў. Яркі такі штрых пад святы для аматараў СЛОВА. Запрашаем!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments
Пазнакі:


Дата

21.12.2016

Час

18:00

Месца правядзення

Будзёнага 48а-63
вул. Будзёнага 48а-63

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: