Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 07:34
Іншыя падзеі
Вечар памяці Наталлі Арсенневай у Цэнтры гарадскога жыцця Гродна

Дата

08.11.2018

Час

19:00

Вечар памяці Наталлі Арсенневай у Цэнтры гарадскога жыцця Гродна

Калі б Наталля Арсеннева напісала толькі адзін верш – “Магутны Божа”, які стаў духоўным гімнам беларусаў , то і тады яе значэнне для ўсіх нас, беларусаў, было б цяжка пераацаніць. А тое, што яна паспела зрабіць амаль за 100 год свайго жыцця захапляе: паэзія, драматургія, пераклады, многія вершы сталі песнямі. Наталля Арсеннева была вялікай паэткай Беларусі ХХ стагоддзя.
Запрашаем на вечарыну з нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Наталлі Арсенневай.
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, Кірава, 3, чацвер, 8 лістапада, а 19.00

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: