Іншыя падзеі
Уводзіны ў сацыялогію рэлігіі". Адкрытая лекцыя

Уводзіны ў сацыялогію рэлігіі”. Адкрытая лекцыя

Як і чаму з’явілася рэлігія? Ці існуе вышэйшая рэальнасць і чаму чалавек у яе верыць? Што такое рытуал і якую ролю ён адыгрывае ў нашым жыцці? Знайсці адказы на гэтыя пытанні спрабуюць розныя навукі, у тым ліку і сацыялогія.

Традыцыйнае разуменне рэлігіі ў індывідуальным (вера) і арганізацыйным (царква) аспектах, будучы дапоўненае сацыялагічнай перспектывай разгляду рэлігійнага як сацыяльнага, дазваляе нам наблізіцца да адэкватнага рашэння прадстаўленых праблем.

У лекцыі будуць разгледжаны пытанні, прысвечаныя сацыялагічным тэорыям ўзнікнення рэлігіі, магчымасцям праверкі гэтых тэорый ў іншых навуках пра чалавека, раскрыцці ролі рытуалу ва ўзнікненні міфа і рэлігіі, а таксама спецыфіцы ўплыву рытуалу на свядомасць.

Лектар – Ілля Сульжыцкі,
Магістр сацыялогіі, выкладчык кафедры сацыялогіі ГрДУ

Дата

18.03.2019

Час

19:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: