Іншыя падзеі
"У ложку з беларусам": Прэзентацыя кнігі пра эратычныя традыцыі беларусаў

“У ложку з беларусам”: Прэзентацыя кнігі пра эратычныя традыцыі беларусаў

Запрашаем на гарадзенскую прэзентацыю кнігі пра эратычныя традыцыі беларусаў ад паганства да нашых дзён. Возьме ўдзел аўтарка даследвання – Анастасія Зелянкова.
17 лістапада, субота, а 17.00
Цэнтр гарадскога жыцця Гродна: вул. Кірава, 3
Уваход вольны
———————
Вам падаецца, што нашыя продкі толькі і займаліся тым, што змагаліся за свабоду і незалежнасць ці цягалі плуг пад маркотную песню аб цяжкай долі-няволі? Ну ну! Тады вас чакаюць дзіўныя адкрыцці. Надышоў час развянчаць міф пра незвычайную цнатлівасць і сарамлівасць нашых папярэднікаў, якія заўсёды адрозніваліся свабодай нораваў і па праве насілі званне аднаго з самых сэксуальных народаў Еўропы…

У кнізе, што ахоплівае падзеі і пазіцыі многіх стагоддзяў, абсалютна заканамерна прысутныя сотні герояў і гераіняў – ад знакамітага князя Усяслава Чарадзея і вялікай княгіні і каралевы Боны Сфорца да аўтара гэтых радкоў і аўтаркі прачытанай ім кнігі. Усе яны апыналіся ў пасцелі не толькі дзеля спакойнага і здаровага сну. Іначай не было б на свеце ні беларусаў, ні самой кнігі Анастасіі Зелянковай, якая ў прадмове сумленна абяцае чытачу, што сумна не будзе, а ў эпілогу амаль што словамі незабыўнага Уладзіміра Караткевіча жыццесцвярджальна нагадвае, што секс быў, ёсць і будзе галоўным рухавіком цывілізацыі».

comments powered by HyperComments

Дата

17.11.2018

Час

17:00