Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:57
Усе мерапрыемствы

Творчы вечар аўтара-выканаўцы Мілы Ражковай

Міла Ражкова (г. Масква) — спявачка, музыкант, кампазітар і аранжыроўшчык, удзельніца першых Горкаўскім рок-фэстаў, экс-вакалістка гурта «Божая кароўка» (выканаўцы хітоў «Гранітны каменьчык», «А па Волзе ўверх цеплаход»), лаўрэат і дыпламант міжнародных фальклорных фестываляў, Член Еўрапейскай Асацыяцыі фальклорных фестывалях.

Міла выконвае аўтарскія песні і кавер-версіі айчынных і замежных хітоў. Яе творчасць складана ўкласці ў пэўныя рамкі: Міла піша лірычныя, драматычныя, жартоўныя песні на свае вершы і вершы іншых паэтаў, робіць аранжыроўкі народных песень і песень аўтараў з розных краін. У яе творчым багажы шмат песень на беларускай мове. У тым ліку і пераклады яе ўласных песень гродзенскай паэткі Альжбеты Кеда.
Праграма «Самая кароткая ноч» называецца па назве адной з песень, прысвечаная творчасці і творцам.
Пачатак мерапрыемства 21 жніўня ў 18.00. Адрас: вул Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2. Уваход вольны.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

21.08.2018

Час

18:00

Месца правядзення

Гарадская цэнтральная бібліятэка імя Макаёнка
вул. Савецкіх памежнікаў, 52

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: