Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:30
Іншыя падзеі
Творчая сустрэча з майстаркай па вырабу лялек Таццянай Скрыпій

Творчая сустрэча з майстаркай па вырабу лялек Таццянай Скрыпій

На выставе «дворыкі Гродна», якая была адкрыта за 15 верасня – у Дзень горада Гродна, у культурным цэнтры “Фестывальны”, Таццяна Скрыпій прадставіла лялек, апранутых у тыповыя для гараджан канца XIX – пачатку XX стагоддзяў строі. Аўтар паспрабавала праз сваю калекцыю лялек адлюстраваць людзей, якія пражывалі і працавалі ў гістарычным цэнтры Гродна. У калекцыі – 15 лялек: стаматолаг і яго пацыент; швачка; жанчына, што прадае булачкі і абаранкі, і інш. Галоўным персанажам выставы з’яўляецца вобраз знакамітага гродзенскага фатографа – Зельмана Карасіка.

На творчай сустрэчы Таццяна Скрыпій будзе дзяліцца сакрэтамі вырабу лялек, падрабязна раскажа і прадэманструе ўсе этапы стварэння лялек. Таксама вы зможаце ўбачыць некалькі лялек, вырабленых для іншых калекцый: лялькі-гномікі, легенды кіно (Мэрылін Манро), зоркі поп музыкі (Майкл Джэксан) і інш.
Творчая сустрэча будзе праводзіцца на першым паверсе Культурнага цэнтра “Фестывальны” ў арт-кавярні «Кветка».

Уваход – вольны

Тэл. для даведак 71-85-37.

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

17:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: