Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 17:38
Іншыя падзеі
Турма, мужчына і жанчына : нялетняя тэма ў Гродне

Турма, мужчына і жанчына : нялетняя тэма ў Гродне

Прэзентацыя кнігі “Турма, мужчына і жангчына. Як сядзяць у сучаснай Беларусі” і сустрэча з аўтаркай Аленай Струвэ.
12 ліпеня, 19.00, Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Савецкая 3-5, уваход вольны.
——————————————
Гэта кніга – погляд на турму з двух бакоў кратаў. Мужчын і жанчын, сярод якіх, дарэчы, нямала гарадзенцаў. Тых, хто сядзеў і працягвае сядзець у беларускіх вязьніцах, іх родных і блізкіх, якія чакаюць асуджаных на волі, а таксама былых і цяперашніх супрацоўнікаў пэнітэнцыярнай сыстэмы. Сярод тэмаў абмеркаваньня – злачынствы і пакараньні, турэмныя жытло і праца, хваробы і сьмерці вязьняў, каханьне і сэкс за кратамі, вярбоўка агентаў, турэмная субкультура і крымінальныя таленты, турэмныя будынкі як помнікі гісторыі і архітэктуры і інш.
На старонках кнігі — дакумэнтальныя споведзі палітвязьняў і людзей з крымінальным мінулым, у якім ёсьць месца гору і радасьці, подласьці і высакародзтву, каханьню і нянавісьці, хваробам і сьмерці, палітычным і побытавым канфліктам, творчасьці і гумару.

comments powered by HyperComments

Дата

14.11.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: