Іншыя падзеі
Тры лекцыі пра гендар і сэксуальнасць у Гродне

Тры лекцыі пра гендар і сэксуальнасць у Гродне

Лепшае заканчэнне працоўнага тыдня – тры лекцыі пра гендэр і сэксуальнасць, якія ты даўно чакаў_ла!

Калі: 3 сакавіка 17.30
Дзе: Рэсурсны цэнтр асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, бізнес-цэнтр “Аўгустоўскі”, к. 18

Што будзе:

17.30.-18.00 – “Квір-тэорыя + практыка”. Трохі пра паняцце “квір” і што з ім рабіць. Ці можна жыць, ня прылічаючы сябе да пэўнага полу і сэксуальнасці.

18.10.-18.40 – “Поліаморыя як з’ява”. Хто такія паліаморныя людзі і чым паліаморыя адрозніваецца ад палігаміі.

18.50-19.50 – “За бінарнымі рамкамі”. Паспрабуем разабрацца, ці існуе жыццё за бінарнымі рамкамі, ці  можна не ідэнтыфікаваць сябе ні з “мужчынскім” ні з “жаночым”?

Лекцыі будуць па скайпе!

Уваход вольны!

лектары:

Арына, заснавальніца канала ў телеграме “”queer appears””: аб квір і інтэрсекцыанальнасці,  пра тое, як рэгуляваць стан у крытычных сітуацыях, пры трывожнасці і дэпрэсіі.

Дар’я Андрэева, заснавальніца канала ў телеграме “Трохі пра немоногамію”: пра жыццё паліаморнай пары, неманагаміі як з’яве, сэксе і эксперыментах.

Алан, заснавальнік канала ў телеграме “Небінарныя апазыцыі”: нататкі аб трансгендерных, сэксуальнасці, адносінах, творчасці, ментальных засмучэннях і асаблівасцях развіцця.

лекцыі арганізоўваны пры падтрымцы Рэсурснага цэнтра і валанцёраў  ГА “Трэці сектар”

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

17:30

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: