Іншыя падзеі
Трэнінг «Прамоўніцкае мастацтва і пастаноўка голасу»

Трэнінг «Прамоўніцкае мастацтва і пастаноўка голасу»

22-23 чэрвеня, Дзмітрый Смірноў

Галоўныя прычыны наведаць трэнінг Дзмітрыя Смірнова – гэта 0% вады і 18 акадэмічных гадзін практыкі.

Аўтар трэнінгу – практык, камунікацыя і голас – яго прафесія. Таму на занятках – толькі практыкаванні, якія працуюць, якія даказалі сваю эфектыўнасць.

Індывідуальны падыход з першых хвілін: трэнер праводзіць дыягностыку прамовы ўсіх удзельнікаў і працуе з кожным, улічваючы яго запыт і бягучую сітуацыю.

Ключавыя блокі  трэнінгу:

1. Прыродны голас і тэхніка гаворкі.

2. Выпрацоўка правільнага тэмпу гаворкі.

3. Актыўны слоўнікавы запас – павелічэнне аб’ёму лексікі.

4. Эмацыйнасць гаворкі.

5. Уменне пераконваць.

6. Збавенне ад страху.

7. Жэсты, міміка, поза. Асновы мовы цела.

8. Кантакт з аўдыторыяй.

9. Структура паспяховага выступлення.

10. Аналіз відэа: паспяховыя і правальныя выступленні.

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая http://trening.govorite.by/.

Калі? – 22-23 чэрвеня.
Дзе? – вул. Кірава, 3. Цэнтр гарадзкога жыцця.
Час трэнінгу? – 10.00-18.00.
Кошт – уся інфармацыя па спасылцы http://trening.govorite.by/.

Арганізатары: Школа прамоўніцкага мастацтва “Говорите”, Гродзенская абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапов і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: