Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 15:50
Усе мерапрыемствы

Трэнінг «Майстэрства камунікацыі са сталымі людзьмі»

Жывяце, дапамагаеце ці працуеце са сталымі людзьмі? Не ведаеце, які лепш падабраць падыход у камунікацыі, як наладзіць добрыя адносіны і быць паважлівымі? Прыходзьце на трэнінг у суботу, 9 снежня, і авалодайце майстэрствам камунікацыі са сталымі людзьмі.

Вядучая трэнінга — Святлана Маршак (на здымку), з 2015 года кіраўніца сацыяльнай службы мінскай габрэйскай арганізацыі «Хэсэд-Рахамім». Псіхолаг у праекце «Школа валанцёраў» цягам 6 гадоў. З 2005 года працуе спецыялістам па сацыяльнай працы, з 2014 — Дырэктарка цэнтра падтрымкі сям'і.

Святлана распавядзе і створыць магчымасць для практыкі наступных асаблівасцяў і навыкаў:

  1. Страхі і стрэсары ў сталым веку.
  2. Навыкі эфектыўнай камунікацыі. Падстройка па разнастайных параметрах.
  3. Асаблівасці ўспрыняцця інфармацыі. Знаёмства з рэпрэзентатыўнымі сістэмамі.
    Тэхнікі актыўнага слухання.
  4. Складаная размова.

Трэнінг пройдзе ў суботу, 9 снежня, з 11 да 17 гадзін па адрасе: вул. Будзёнага, 48а, аўд. 86.

Удзел у трэнінгу бясплатны, абавязковая рэгістрацыя па спасылцы або па гарадскім тэлефоне (80 152) 75−71−72.

Трэнінг адбудзецца ў рамках дзейнасці Цэнтра Міжпакаленчага Паразумення, які працуе на базе праграмы «Універсітэт Залатога Веку», накіраванай на павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, сацыяльную, фізічную актывізацыю і адстойванне інтарэсаў.

Праграма рэалізуецца з 2010 г. грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» (3sektar.by) пры фінансавай падтрымцы Фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) у супрацоўніцтве з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

09.12.2017

Час

11:00 - 17:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Будзёнага, 48а-86

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: