Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 20:39
Іншыя падзеі
Трайная дапамога вашаму бізнесу. Восеньскі мітап ад трох экспертаў Стартап-школы

Трайная дапамога вашаму бізнесу. Восеньскі мітап ад трох экспертаў Стартап-школы

Стартап-школа Гродна запрашае ўсіх жадаючых на патройны восеньскі мітап! Адразу 3 майстар-класа для развіцця вашых праектаў і ідэй. Пагаворым пра ваш  бізнес і пра тое, як зрабіць яго яшчэ лепшым, продаж – яшчэ больш эфектыўна, а кліентаў – яшчэ больш лаяльнымі.

Удзел у сустрэчы бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі. 

Праграма сустрэчы

11.00 – 11.30 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў,

11.30 – 11.40 – Уступнае слова арганізатараў, прадстаўленне экспертаў.

11.40 – 16.00 – Майстар-класы, кава-паўзы, нэтворкінг. У праграме наступныя выступы:

Назар Шегда – маркетолаг з дзесяцігадовым досведам працы. Вопытны кіраўнік праектаў з нагляднай гісторыяй працы ў інтэрнэт-індустрыі. Сертыфікаваны спецыяліст па AMOCRM, Яндэкс. Дірект з паспяховымі кейсамі па паляпшэнню юзабіліці сайтаў, павышэнні канверсіі, эфектыўных інвестыцыях у рэкламу, пошукавай аптымізацыі сайтаў (SEO). Больш за 100 паспяховых праектаў.

«Магічная кнопка паспяховага маркетынгу»

– як пазбегнуць 5-ці фатальных памылак у маркетынгу;

– як напісаць маркетынг-план на адной старонцы;

– як у два разы павялічыць прыбытак.

Ягор Кур’яновіч – прадпрымальнік, вэб-распрацоўшчык з 15-ці гадовым стажам, тэхнічны дырэктар канструктара сайтаў «Старонка».

«Як зрабіць добры сайт у 2019 годзе»

– з чаго складаецца сайт;

– які сайт падыдзе Вашаму бізнэсу;

– колькі каштуе зрабіць добры сайт;

– што рабіць пасля запуску сайта.

Дзмітрый Смірноў – генеральны прадзюсар радыё Бі-Эй, вядучы эфіру, журналіст, бізнес-трэнер, аўтар курсаў прамоўніцкага мастацтва.

«Сакрэты эфектыўнай прэзентацыі сябе, праекта, бізнесу»

– схема паспяховага выступлення;

– сторытелінг ў публічных выступах. Структура пераконваючай гісторыі;

– аргументацыя (факты, эмоцыі, вобраз, аналогіі);

– праца з голасам;

– інтанацыя – аснова перакананняў;

– эмацыйнасць у публічных выступах;

– жэсты, пастава, міміка, візуальны кантакт;

– як пераадолець страх публічных выступаў.

16.00 – Заканчэнне сустрэчы

Асобная важная асаблівасць мерапрыемства – знаёмствы  ўдзельнікаў і экспертаў, што цягне за сабой новыя сувязі, ідэі і перспектывы.

comments powered by HyperComments

Дата

10.11.2018

Час

11:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: