Іншыя падзеі
Terminator 3D

«Тэрмінатар 2» у 3D-фільм па-беларуску

3D-кіно на беларускай мове ўпершыню з’явіцца на вялікіх экранах Гродна: паказы легендарнага фільма Джэймса Кэмерана «Тэрмінатар-2: Судны дзень» пройдуць у рамках праекта «Беларускія ўікэнды» – фільм можна будзе ўбачыць 7, 8 і 9 чэрвеня ў кінатэатры «Космас». 

Агучка і пракат фільма сталі магчымы дзякуючы кампаніі «Кінаконг» і генеральнаму партнёру праекта – кампаніі velcom | A1. «Тэрмінатар-2: Судны дзень» (дакладней, яго «юбілейнае» перавыданне ў стэрэафармаце, прысвечанае 25-годдзю фільма) – першы замежны блакбастэр у беларускай агучцы, які пакажуць у 3D. Навукова-фантастычны баявік рэжысёра Джэймса Кэмерана, пятая па ліку і адна з самых знакавых яго работ, – храналагічны сіквел фільма «Тэрмінатар». У ролі кібарга зняўся Арнольд Шварцэнэгер, яго партнёрамі па здымачнай пляцоўцы сталі Лінда Хэмільтан у ролі Сары Конар і Эдвард Ферланг у ролі яе сына.


Забраніраваць або купіць білеты анлайн


Эфектная і актуальная нават у ХХІ стагоддзі 3D-стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідэрам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з постапакаліптычнай будучыні, непераможны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яго фіналу залежыць лёс чалавецтва.

Зняты ў 1991 годзе «Тэрмінатар-2: Судны дзень» – гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі і прадэманстраваў новыя магчымасці яе выкарыстання ў кіно. У 1992 годзе стужка атрымала чатыры статуэткі «Оскар» – у намінацыях «Найлепшы гук», «Найлепшы мантаж гуку», «Найлепшыя візуальныя эфекты» і «Найлепшы грым». Вядома, што фільму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: як Арнольд Шварцэнэгер, так і Лінда Хэмільтан доўга працавалі над сваёй фізічнай формай. Нягледзячы на тое, што статуэтка за найлепшую мужчынскую ролю дасталася не «Тэрмінатару-2», крытыкі прызнаюць: гэта найлепшая роля экс-губернатара Каліфорніі.

У Гродне ўпершыню пакажуць 3D-фільм па-беларуску – легендарны «Тэрмінатар 2»

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: