Дадаць навіну
Нядзеля, 27 мая 2018, 07:33
Усе мерапрыемствы

Тэатралізаваныя чытанні «Суперкнігі пра Біла з Болаю»

12 красавіка 2018 года, а 14.00 у аўдыторыі 100 па вул. Будзёнага, 48а адбудуцца тэатралізаваныя чытанні «Суперкнігі пра Біла з Болаю» шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм у выкананні тэатрыка «Лямцавая батлейка».

Адкрые імпрэзу Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханесан.

Унікальная дзіцячая СУПЕРКНІГА выйшла напрыканцы 2017 года ў выдавецтве «Кнігазбор». У кніжцы проста і нязмушана распавядаецца гісторыя сям'і, у якой нараджаецца і выхоўваецца незвычайная дзяўчынка. Гэтую аўтабіяграфічную гісторыю пераклалі на беларускую мову Надзея Кандрусевіч і Алеся Башарымава, а таленавіты беларускі паэт Андрэй Хадановіч геніяльна завершаваў словы.
Запрашаем на сустрэчу дзяцей (узрост ад 8 да 13 год) і дарослых. Уваход вольны!
Працягласць — 45 хвілін.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

12.04.2018

Час

14:00

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Будзенага 48а - 100
Будзенага 48а - 100

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: