Дадаць навіну
Чацвер, 19 ліпеня 2018, 02:35
Усе мерапрыемствы

Таямніцы старога гарышча

З 3 лютага 2018 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы пачынае працу выстаўка «Таямніцы старога гарышча» са збораў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Выстаўка пазнаёміць наведвальнікаў са светам старых забытых рэчаў, пакінутых гаспадарамі на адным з самых загадкавых месц дома — гарышчы. На музейным «гарышчы» будуць прадстаўлены прадметы гарадскога побыту 1900−1930-х гг.: мэбля, асвятляльныя прыборы, посуд, музычныя інструменты, дзіцячыя цацкі і іншае.

Выстаўка працуе з 03.02.2018 г. штодзённа (акрамя панядзелка)
з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37
Музейны занятак (група 25 чалавек) — 5.00 руб.
Уваходныя білеты для школьнікаў - 30 кап.
Тэлефон для даведак 72 — 16 — 69.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

03.02.2018 - 31.03.2018

Час

10:00

Месца правядзення

Музей гісторыі Гарадніцы
вул. Ажэшкі, 37

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: