Іншыя падзеі
Таццяна Салаўёва і яе музычны праект

Таццяна Салаўёва і яе музычны праект

Таццяна Салаўёва – музыка вельмі разнастайная. Яна піша песні на свае тэксты, на вершы паэтаў класікаў ды сучаснікаў – з Беларусі, Расеі, Гішпаніі, Арменіі, апрацоўвае беларускія народныя песні. Праехала з канцэртамі Польшчу, Прыбалтыку, перамагла на шматлікіх фестывалях аўтарскай песні, паўдзельнічала ў фэстах фолк-музыкі, супрацоўнічала з вядомымі гарадзенскімі артыстамі Ўладзімірам Захаравым, Дзмітрыем Куракулавым…

«Таццяна – гэта з’ява ў аўтарскай песні» (знакаміты бард Сяргей Нікіцін)

«Таццяна – адзін з лепшых этнічных галасоў краіны» (вядомая беларуская этна-спявачка Іна Перасецкая)

Тое, что яна робіць у музыцы, можна акрэсліць як сінтэз. Яна спалучае аўтарскую песню з арт-рокам, фольк з сучаснымі гармоніямі, дадае незвычайныя інструменты. Разам з ёй грае гарадзенскі перкусіяніст Ігар Адасік, выканаўца на этнічных духавых Аляксандр Блахін з Ліды, а таксама Павел Салаўёў на меладыёне і калімбе. Выключна акустычныя інструменты, выключна жывы гук, цікавыя, але часа не простыя мелодыі і чароўны голас – тое, что слухачы заўсёды чуюць на яе канцэртах.

 

Выступ адбудзецца ў актавай залі Свята-Пакроўскага сабора, у будынку, што месціцца паміж галоўным корпусам Універсітэта і былым Домам афіцэраў. 11 лютага, нядзеля, 18:30. Уваход вольны.

comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

18:30

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: