Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 08:56
Усе мерапрыемствы

«Святло нашае душы».Выстаўка студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

5 лютага ў 16:00 у выставачнай зале ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) адкрыецца абласная выстаўка студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Святло нашае душы», якая прымеркавана да XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест».

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш пяцідзесяці работ удзельнікаў узорных і народных студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзенскай вобласці, народнай кінафотастудыі Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку і аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці «Каляровая альтанка» Навагрудскага Раённага Цэнтра рамёстваў.

Незвычайная выстаўка ўражвае разнастайнасцю мастацкіх накірункаў і тэхнік (жывапіс, графіка, выцінанка, выцінанка-выбіванка, аплікацыя саломкай і берастой, кераміка, тэкстыль, батык, дэкупаж, фларыстыка і інш.). У работах адлюстраваны шырокі светапогляд адораных дзяцей і падлеткаў, іх стаўленне да нязменных духоўных каштоўнасцей і багатага ўнутранага свету чалавека. Кожны твор напоўнены дзіцячай непасрэднасцю, неверагоднай шчырасцю і цеплынёй.

Выстаўка будзе працаваць да канца лютага.

Даведкі па тэлефоне: 74−04−48, Пятрук Андрэй Пятровіч

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

05.02.2018 - 28.02.2018

Час

16:00

Месца правядзення

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці
вул. Савецкая, 8

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: