Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:20
Усе мерапрыемствы

Свята мора на Аўгустоўскім канале

Традыцыйна на свяце адбудуцца заплывы на чым папала: каманды з розных рэгіёнаў вобласці прадставяць самаробныя плавальныя сродкі, вырабленыя з самых мудрагелістых матэрыялаў. Адкрые заплыў карабель «Свята» пад кіраўніцтвам Капітана Аўгуста. Гэты капітан, дзе б ён не з’явіўся, вядзе за сабой мора весялосці, мора радасці і мора забаў".

На тэрыторыі свята разгорнецца некалькі тэматычных зон. Спорт будзе чакаць гасцей ва ўсіх кутках шлюза Дамброўка: трыятлон, велапрабег, спаборніцтвы па гіравым спорце. Відовішчнымі і вясёлымі чакаюцца конкурс «Перанос жонкі», спаборніцтвы па кіданні рыбацкага бота і выратавальнага круга на кубак Капітана Аўгуста.

Варта паназіраць і за перыпетыямі турніру па балотнага футболе: на поўнае гразі поле выйдуць каманды з раёнаў Гродзенскай вобласці і прадстаўнікі блізкага замежжа. На пляцоўцы ў «Портлэнде» можна будзе колькі заўгодна скакаць на батуце, фатаграфавацца ля яркіх фотазон, удзельнічаць у конкурсах і атрымліваць падарункі.

Аматарам папесціцца пад цёплым сонейкам прапануюць спыніцца ў «Рэлакс-порце». У праграме курортная зона FreeSun, пляжныя гульні і майстар-клас па запальных лацінаамерыканскіх танцах. Меламанаў не адпусціць да самага вечара пляцоўка «Музычная хваля». У «Порце-майстра» кожны атрымае магчымасць пакінуць на памяць пра свята прыемны сувенір, зроблены сваімі рукамі, а таксама адправіць у шчаслівае плаванне сваё жаданне, якое абавязкова спраўдзіцца.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

11.08.2018

Час

Увесь дзень

Месца правядзення

Аўгустоўскі канал, шлюз Дамброўка

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: