Іншыя падзеі
Свята “Дзень беларускай дзіцячай творчасці"

Свята “Дзень беларускай дзіцячай творчасці”

 Мэта свята: у вясёлай і інтэрактыўнай форме прадэманстраваць дасягненні беларускай музычнай, спеўнай і танцавальнай культуры для дзяцей розных узроставых катэгорый.
Напаўненне свята: разнастайныя творчыя дзіцячыя актыўнасці. Цэнтральнае месца сярод усіх актыўнасцяў займаюць выступы лепшых дзіцячых калектываў і сольных выступоўцаў г. Гродна, якія атрымаюць магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і таленты, паўдзельнічаць у конкурсе глядацкіх сімпатый і выступіць на адной сцэне з мінскімі артыстамі.
Свята суправаджаецца майстар-класамі для дзяцей і дарослых, забавамі, конкурсамі, розыгрышамі прызоў ад генеральнага партнёра свята ГЦ “Карона ” ды іншымі цікавосткамі.
Сярод гродненскіх выканаўцаў будзе праводзіцца конкурс “Падтрымаем свае таленты!” з прызам глядацкіх сімпатый: госці свята з дапамогай флаера, у якім будуць пазначаныя ўсе канкурсанты, змогуць прагаласаваць за ўпадабанага выканаўцу або калектыў. Па выніках галасавання пераможца атрымае сертыфікат на запіс песні ў прафесійнай студыі гуказапісу (вакальны нумар) або сертыфікат на здымкі відэакліпа (танцавальны або іншы нумар).
Месца правядзення: г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 1, “Канцэртная зала”
Дата, час: 06.10.2018 (субота), 12.00-18.00
Фармат: свята сямейнага тыпу для бацькоў з дзецьмі рознага ўзросту
comments powered by HyperComments

Дата

19.12.2018

Час

12:00 - 18:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: