Іншыя падзеі
Сустрэча з Сяргеем Астраўцовым у HrodnaMediaRoom

Сустрэча з Сяргеем Астраўцовым у HrodnaMediaRoom

“Старая” і “новая школа” у журналістыцы: паміж якасцю, клікам і папсой

HrodnaMediaRoom запрашае на сустрэчу з мэтрам гарадзенскай журналістыкі, вядомым журналістам і пісьменнікам, аўтарам “Радыё Свабода” Сяргеем Астраўцовым!

Як становяцца блогерамі і чаму дзённік у інтэрнэце робіцца жыццёвай неабходнасцю? Запрашаем вас бліжэй пазнаёміцца з творчай кухняй Сяргея Астраўцова. Стыль, форма, эмоцыі, дасціпнасць – усё гэта важна, каб твае тэксты чыталі і каб яны выклікалі спрэчкі. Сяргей Астраўцоў піша і нечаканыя блогі – вершаваныя, кароткія п’есы і сцэнарыі: ад будаўніцтва АЭС пад Астрацом да Крыма, вайны ў Данбасе і “беларускіх тараканаў”.

Таксама мы паразмаўляем пра тое, як спалучаць журналістыку і літаратуру, што сёння больш важнае – высокія стандарты ў журналістыцы ці большая колькасць клікаў на сайце і як знайсці баланс паміж якасцю і папсой?

comments powered by HyperComments

Дата

14.12.2018

Час

18:30

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: