Дадаць навіну
Панядзелак, 22 студзеня 2018, 14:13
Усе мерапрыемствы

Сустрэча з архімандрытам Мяфодзіем (Аляксіу) з Грэцыі

11 студзеня 2018 гадоў ў 18.30, у актавай зале Свята-Пакроўскага Сабору (вул. Акадэмічная, 2) з гутаркай «Слова Свяціцеля Рыгора Паламы для сучаснага чалавека» выступіць настаяцель храма ў гонар Свяціцеля Рыгора Паламы (г. Салонікі, Грэцыя) архімандрыт Мяфодзій (Аляксіу). Запрашаем усіх жадаючых.

Архімандрыт Мяфодзій (Аляксіу) з’яўляецца пробашчам кафедральнага Сабора ў гонар Свяціцеля Рыгора Паламы (г. Салонікі, Грэцыя). Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Анфіма, Мітрапаліта Салонікійскага, ён праводзіць місіянерскую дзейнасць з моладдзю ў духоўна-асветніцкі цэнтр пры кафедральным Саборы Салонікійскай Мітраполіі.

Плёнам гэтых сустрэч стала выданне кнігі «Жыццё ў Хрысце паводле навучання сьвяціцеля Рыгора Паламы», у якой адлюстраваныя асноўныя думкі з пропаведзяў сьвяціцеля Рыгора, разабраныя на сустрэчах з моладдзю.

Ва ўводзінах да гэтай кнігі архімандрыт Мяфодзій піша: «Несумненна, цяперашняя моладзь і наогул сучасныя вернікі шукаюць сапраўднага вучэння ў рэчышчы святаайцоўскіх паданняў Праваслаўнай Царквы, і таямніцы жыцця ў Хрысце. Святыя айцы ведалі, у чым найглыбейшы ​​сэнс хрысціянскага жыцця, паколькі яны былі людзьмі малітвы, злучанымі з Хрыстом і паміж сабой, яны палалі духам, і таму іх справа працягвае жыць скрозь стагоддзі.»

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

11.01.2018

Час

18:30

Лэйблы

Сустрэча

Месца правядзення

Дом паломніка
Акадэмічная, 2/2

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: