Дадаць навіну
Панядзелак, 24 верасня 2018, 04:57
Усе мерапрыемствы

Сустрэча тэсціроўшчыкаў настольных гульняў

Жывеш у Гародні і любіш настолкі? Тады гэтая навіна для цябе

Шукаем тэсціроўшчыкаў для нашых новых гульняў!

Што трэба, каб пачаць тэсціць нашы праекты?

— любіць настольныя гульні;
— мець час і жаданне гуляць у настолкі (сустрэчы будуць некалькі разоў у месяц).

Што вы атрымліваеце?

— знаёмства з новымі праектамі яшчэ да іх выхаду на рынак;
— нефармальнае стасаванне з адзінымі ў Беларусі людзьмі, якія прафесійна займаюцца распрацоўкай і выпускам настольных гульняў;
— выдатны настрой у добрай кампаніі.

📅. Бліжэйшая сустрэча-тэставанне — 12/08 (нядзеля). Збіраемся, а 13.00 у дворыку крамы «Кубік» (Кірава, 3).

⚡. Таксама для зручнасці мы стварылі гутарку ў ВК, дзе інфармуем пра наступныя дні для тэстаў. Каб далучыцца, напішыце Антону Янкоўскаму, і ён дадасць вас да перапіскі.

Стварайма гульні разам!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

12.08.2018

Час

13:00

Месца правядзення

Цудоўня
вул. Кірава, 3

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: