Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 08:54
Усе мерапрыемствы

Сустрэча з пісьменніцай-фантасткай Надзеяй Ясмінска і яе чароўнімі сусветамі

27 красавіка ля гродзенцаў, маленькіх і дарослых, якія вераць у казку, у аматараў жанру фэнтэзі з’явіцца магчымасць сустрэцца з дзіўнай пісьменніцай і выдумшчыца Надзеяй Ясмінска з Мінска.
Надзея Ясмінска — беларуская пісьменніца, працуе ў розных жанрах: піша фэнтэзі для дарослых, дзіцячыя кнігі, п’есы, вядзе блог і яшчэ шмат чаго іншага. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг», магістратуру, потым стала выкладаць розныя аспекты рэкламы ў родным універсітэце. І толькі паступіўшы на дзённую форму аспірантуры, «калі з’явілася нечакана шмат вольнага часу», Ясмінска зноў вярнулася да літаратуры.
Уладальніца прэстыжнай прэміі Цёткі (Алаізы Пашкевіч) ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленне зборніка казак «Сем ружаў» на беларускай мове.
У 2017 года ўвайшла ў пяцёрку самых чытаных беларускіх аўтараў па версіі цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска «Бібліязважанне — 2017».
Аўтар настольнай гульні «Книгаполия». Зараз Надзея жыве ў родным Менску, вядзе блог для аматараў кніг «Книгармония» і працуе над новымі літаратурнымі творамі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

27.04.2018

Лэйблы

Сустрэча

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: