Іншыя падзеі
"Сучасныя жанчыны: паміж стэрэатыпамі і выклікамі". Круглы стол

“Сучасныя жанчыны: паміж стэрэатыпамі і выклікамі”. Круглы стол

Як зрабіць жаночы голас уплывовым і пераканаўчым? З якімі стэрэатыпамі пра жанчын найчасцей даводзіцца сутыкацца? Як супрацьстаяць таму, што грамадства ігнаруе сталых жанчын? Жанчыны слабыя – ці сапраўды так гэта? Ці ўплываюць жаночыя ініцыятывы на мужчын? Што рабіць жанчынам: змагацца з існуючым патрыярхальным ладам ці выбудоўваць свет вакол сябе нанова?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркуем разам з нашымі гасцямі:

Лана Руднік – кіраўнічка праграмы “Універсітэт Залатога Веку”, дырэктарка “Студыі карысных каметэнцый”, псіхолаг, палітолаг, трэнерка навучальных праграм
Наста Трафімчык – ультрамарафонка, “Гарадзенская беларусачка- 2017”
Вольга Вялічка – кіраўнічка дзіцячага хоспіса
Наста Яроцкая – псіхолаг, блогерка, інфлюэнсарка
Юлія Мінчанка – званарка са Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, кіраўнічка царкоўнага хору
Таццяна Чысцякова – кіраўнічка фермерскай гаспадаркі, заснавальніца праекта “Акадэмія жаночага бізнесу” , арганізатарка бізнес-форума “Жанчыны, што змяняюць свет”

Мадэратарка сустрэчы – Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life

Перад круглым сталом раім наведаць выставу “PRO Women: фотавыстава пра гарадзенак, для якіх няма межаў”, якая будзе працаваць у тым жа памяшканні (https://www.facebook.com/events/1880530605382755/).

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: