Дадаць навіну
Аўторак, 25 верасня 2018, 18:03
Усе мерапрыемствы

Сучасная адукацыя: радыкальныя змены. Сустрэча з Мацкевічам

Лідары «Лятучага універсітэта» Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская выступяць у Гродне ў межах цыкла лекцый «Сучасная адукацыі: радыкальныя змены»
Запрашаем усіх ахвотных у аўторак, 13 лютага, а 19.00 быць @uCentry гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3−5 (уваход праз арку)
-------------------------------------
Праблемы адукацыі тэма не толькі вечныя, але і надзвычай модныя да абмеркавання. З захапленнем і трымценнем мы чытаем прагнозы пра будучыню і патрэбы ў адукацыі новага чалавека, пра эксперыменты ў фінскіх школах, пра неверагодныя магчымасці новых праграм. Пры гэтым назіраем і апынаемся ўключанымі ў мясцовыя практыкі выгнання з універсітэтаў выкладчыкаў, разбурэння навуковых школ, рэгулявання кожнага кроку, перавядзення нормаў балонскага працэсу ў малаасэнсаваны спіс фармальных патрабаванняў.

Ды дзе ж Беларусь знаходзіцца ў працэсах радыкальных адукацыйных зменаў? Як вызначацца ў гэтых складаных абставінах? Якія пытанні і праблемы актуальныя ў беларускім кантэксце? На што арыентавацца кожнаму асобна і нам супольна?

Пра гэтыя пытанні мы пагаварым у Гродне падчас сустрэчы з аўтарамі дыстанцыйнага курсу «Сучасная адукацыя: радыкальныя змены». Уладзімір Мацкевіч — філосаф, метадолаг і заснавальнік Лятучага ўніверсітэта, Тацяна Вадалажская — сацыёлаг, метадолаг, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта.
#БНР100

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

13.03.2018

Час

19:00

Лэйблы

Сустрэча
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Кірава, 3, (уваход з падворку)

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: