Іншыя падзеі
Сторытэлінг і сторыменеджмент. Лекцыя пра тое, як распавядаць якасныя гісторыі і галоўнае, навошта

Сторытэлінг і сторыменеджмент. Лекцыя пра тое, як распавядаць якасныя гісторыі і галоўнае, навошта

Прывітанне! Мяне клічуць Алена Бабіч, я журналіст, аўтар кніг-гісторый і проста чалавек, якому неабыякава разуменне рэчаіснасці. Усё, што я раблю апошнія 10 гадоў, так ці інакш звязана з расказваннем гісторый. Чамадан інструментаў, прынцыпы, лайфхакі, набітыя гузы – усё пры мне. Прыходзьце, падзялюся;) Звычайна мая тэма цікавая ў трох галоўных выпадках:

– Вы даўно хочаце расказаць аб сваім бізнэсе, руху, некамерцыйнай арганізацыі і пр. У выглядзе гісторыі, але не ведаеце як правільна.
– Вы журналіст, пісьменнік, аўтар, і імкнецеся развівацца.
– Ваш кіраўнік хоча, каб вы рабілі што-небудзь з пазначанага вышэй і вы вучыцеся.

Пагаворым пра тое,
– як гісторыі кіруюць рэальнасцю
– як расказаць аб сваёй годнай справе сумленна і цікава

-чаму гісторыя – гэта ў першую чаргу разуменне
– чаго нельга рабіць, калі пішаш гісторыю, і што трэба рабіць абавязкова
– што трэба зрабіць з сабой, каб гісторыя атрымалася
– якія інструменты дапамогуць вам стварыць гісторыю

Буду рада вам у Доме46 ў суботу ўвечары (12.01; 19: 00-20: 00), кошт – 5 рублёў. Прыходзьце;) Калі ласка, зарэгіструйцеся па тэл +375 (29) 2244347 ці даслаўшы ліст з вашым імем і родам дзейнасці на электронную пошту elena.perigosa@mail.ru Гэта дапаможа мне скарэктаваць лекцыю так, каб яна была карысная менавіта вам. Сюды ж можна пісаць пытанні і тэмы, якія вы хацелі б абмеркаваць. Ўбачымся!

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: