Іншыя падзеі
Стары Ольса 20 гадоў. Гродна

Стары Ольса 20 гадоў. Гродна

20 гадоў гурту СТАРЫ ОЛЬСА! Для старадаўняй музыкі – імгненне, у 21 стагоддзі – цэлае жыццё! Ад наіўнага фэнтэзі да рэканструкцыі, ад выступаў ля вогнішча да плошчаў, ад невядомасці да Нацыянальнай музычнай прэміі, гастроляў па Еўропе і Амерыцы.

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, гукі дзівосных інструментаў, старадаўнія мелодыі і тэксты прывабліваюць і бударажаць музыкаў ужо 20 гадоў. 10 студыйных альбомаў, 3 канцэртных, 1 аўдыёспектакль.
“Стары Ольса” поўны сілаў і, як маладое віно, з гадамі набывае водарную сталасць! Юбілейны канцэрт аб’яднае творы за ўсе 20 гадоў творчасці. Цікавыя гісторыі, адмысловыя госці і шмат музыкі!

9 лістапада
Гарадскі цэнтр культуры (Гродна, вул. Дзяржынскага, 1)
19:00

Квіткі: 12-15-18 руб.
Каса: 8(0152) 620094
Даведкі: 8(0152) 620093

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: