Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 11:46
Усе мерапрыемствы

Стаць Каліноўскім: пашыраная гульня «Паўстанцы»

1 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця будзе зладжаная пашыраная версія гульні «Паўстанцы». Гульню будзе праводзіць адзін з яе аўтараў Антось Янкоўскі. Імпрэза прысвечаная 155-годдзю пачатку паўстання 1863 года на беларускіх землях і 180-годдзю з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.

Колькасць гульцоў будзе абмежаванай — 12 чалавек. Да ўдзелу трэба звярнуцца да арганізатараў праз Цэнтр гарадскога жыцця, каб зарэгістравацца.

Тыя, хто не зможа стаць удзельнікам, могуць прыйсці на імпрэзу ў якасці ггледачоў.

Пачатак у 18.30.

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, пад час якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863-а года і стаць знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.), альбо простым беларусам уплываць на сыход паўстання.
Гульня «Паўстанцы» пабудавана найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, майстэрскі блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка.
Коратка пра гульню: можа браць удзел ад 6 да 20 чалавек, існуе тры калоды карт («Персанаж», «Выбар», «Лёс»), гульня мае невялікае падабенствы да знакамітай гульні «Мафія».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

01.02.2018

Час

18:30

Лэйблы

Сустрэча
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry

Месца правядзення

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry
вул. Савецкая, 3, у дворыку (галерэя "Крыга")

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: