Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:14
Усе мерапрыемствы

Спатканьне Гарадзенскага кніжнага клубу

Чарговае спатканьне Гарадзенскага кніжнага клюбу адбудзецца 13 сьнежня ў звыклым утульным Цэнтр гарадскога жыцця а 18.30

Хто ёсьць мы, і што адбываецца з нашымі духоўнымі каштоўнасьцямі, калі мы страчваем сваю памяць: чалавечую, сямейную, нацыянальную? Над гэтым пытаньнем разважаюць ужо колькі дзясяткаў гадоў усясьветныя фантасты й шматлікія нацыянальныя філёзафы. А цяпер вось і наш кніжны клюб вырашыў узяцца за гэтую складаную тэму.
Калі дакладней казаць, то мы проста абралі для прачытаньня й абмеркаваньня на нашайчарговай сустрэчы твор гарадзенскага мастака літаратурнага слова, старшыні Гарадзенскага абласнога аддзяленьня «Саюзу беларускіх пісьменьнікаў», Валяньціна Дубатоўкі “Брат”.
Каб не зьнішчаць вашую цікаўнасьць, мы болей нічога пра гэтае апавяданьне казаць ня будзем, толькі падаем ягоны тэкст.
На ваш выбар, шаноўныя прыхільнікі беларускае літаратуры, вы можаце скарыстацца файлам ці то ў фармаце Word (https://drive.google.com/file/d/1dH8mYNhwud7T2ByHUROaCryTmW3LTsML/view), ці то ў фармаце PDF (https://drive.google.com/file/d/18TBBYL7oJnqnPTAlRTC63O7ZskKTjtIN/view) для падрыхтоўкі. 

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

13.12.2017

Час

18:30

Лэйблы

Сустрэча
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: