Іншыя падзеі
«Шум у шафе». Модны паказ на 1000 квадратных метрах пройдзе ў Гродне

«Шум у шафе». Модны паказ на 1000 квадратных метрах пройдзе ў Гродне

Студыя моды Сяргея Нагорнага прэзентуе ў Гродне мадэльны праект па казцы Сашы Варламава «Шум у шафе». Паказ мод пройдзе 25 мая на пляцоўцы ў 1000 квадратных метраў з подыўмам ў 35 метраў даўжыні. Фонам для дэфіле стануць інтэр’еры салона мэблі на Маставой, 39.

Героямі «Шуму ў шафе» будуць гродзенскія выпускнікі школы мадэляў Сяргея Нагорнага. У гэтым годзе ўзрост удзельнікаў ад 4 да 20 гадоў. За час навучання яны пазнаёміліся з асновамі стылю і візажу, псіхалогіі і этыкі, прайшлі фотатрэнінгі і навучыліся ствараць сцэнічныя вобразы.

Для гледачоў моднага шоў яны прадэманструюць аўтарскія калекцыі і трэндавую вопратку ад магазінаў і буцікаў горада.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: