Іншыя падзеі
«Шлях ад стартапа да венчурнага інвестара». Валерый Астрынскі ў Стартап-школе Гродна

«Шлях ад стартапа да венчурнага інвестара». Валерый Астрынскі ў Стартап-школе Гродна

«Поспех» – сапраўды дзіўнае слова … Мы прывыклі чуць выраз «гісторыя поспеху» і пераважная колькасць людзей звязваю з яго з матэрыяльным дастаткам, павагай у грамадстве, некаторай незалежнасцю. Кожны сам для сябе вызначае значэнне і змест гэтага слова. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з амбіцыямі і той планкай, якую людзі ўзводзяць для сябе, ну, і вядома, з узроўнем развіцця і выхавання.

15 лістапада ў Стартап-школе Гродна мы даведаемся, што значыць слова «поспех» для Валерыя Астрынскага, якая яго гісторыя і шлях у свеце бізнесу.

18.00 – пачатак рэгістрацыі па адрасе: вул. Горкага 1/3, каворкінг ПВТ
18.15 – Валерый Астрынскі – серыйны прадпрымальнік, інвестар. Заснавальнік групы кампаній TelvelGroup. Старшыня праўлення AngelsBand выступіць з тэмай «Шлях ад стартапа да венчурнага інвестара».

Валерый падзеліцца уласным вопытам, адкрыта раскажа пра тое, як усё пачыналася, з якімі цяжкасцямі яму прыйшлося сустрэнецца на шляху да сваёй мары, як мяняліся прыярытэты і фокус на розных этапах бізнесу.
Адказы на вашы пытанні.

20.30 – заканчэнне мерапрыемства.

Калі? – Сустракаемся 15 лістапада
Дзе? – Каворкінг-цэнтр ПВТ
У колькі? – Пачатак рэгістрацыі ў 18.00
Кошт? – Мерапрыемства бясплатнае!

comments powered by HyperComments

Дата

15.11.2018

Час

19:00

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: