Дадаць навіну
Аўторак, 25 верасня 2018, 18:01
Усе мерапрыемствы

«Саюз зямлі і вады». Персанальная выстава іўеўскага мастака-акварэліста Івана Струкава

16 сакавіка ў 16:00 у выставачнай зале ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) адкрыецца персанальная выстаўка іўеўскага мастака-акварэліста Івана Струкава «Саюз зямлі і вады».

Іван Іванавіч — сапраўдны творца ў галіне фарбаў, ліній, абрысаў і непаўторнага мастацкага густу. Настаўнік, мастак і бацька, які сваёй творчасцю натхняе падрастаючае пакаленне. Удзельнік гарадскіх, абласных і міжнародных выставак, пленэраў. Уладальнік ганаровых грамат і дыпломаў, лаўрэат прэміі Іўеўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры «Лепшы па прафесіі» ў сферы культуры, мастацтва, журналістыкі.

У экспазіцыю выстаўкі ўвайшло больш трыццаці работ розных па сваёй кампазіцыі, якія прадставяць чатыры цыклы: «Мой горад», «Успрыманне», «Саюз зямлі і вады» і «Поры года». Работы, прадстаўленыя на выстаўцы, выкананыя акварэллю, яны пакажуць усім гледачам прыгожыя куточкі нашай Радзімы, прыродныя з’явы, поры года і інш. Таксама ў экспазіцыі выстаўкі будзе прадстаўлены такі незвычайны від выяўленчага мастацтва, як манатыпія.

Манатыпія — адна з самых простых графічных тэхнік, вытокі якой ўзыходзяць да XVII стагоддзя. Сутнасць манатыпіі заключаецца ў нанясенні ад рукі фарбаў на роўную і гладкую паверхню з наступным адбіткам на іншую паверхню (на станку) або на паперу, складзеную напалову.

Творы Івана Іванавіча кранаюць сэрца сваёй чысцінёй, лёгкасцю, любоўю да прыроды і сваёй Радзімы.

Выстаўка будзе праходзіць да канца сакавіка.

Тэлефон для даведак: 74 04 48, Пятрук Андрэй Пятровіч.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

16.03.2018

Час

16:00

Лэйблы

Прэзентацыя

Месца правядзення

Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці
вул. Савецкая, 8

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: