Іншыя падзеі
“РЭВІЗОР”, гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

“РЭВІЗОР”, гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы

Мікалай Гогаль  Камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы – Марыус Яцоўскіс
Кампазітар – Андрэй Зубрыч
Пераклад – Марыя Пушкіна
Рэжысёр – Дзмітрый Цішко
Жыццё шараговага мястэчка развярэджана. Прайшла
пагалоска, што ў раён кіруецца рэвізор са сталіцы, і намеры
яго самыя сур’ёзныя. Чыноўнікі нервуюцца, ікаюць і
сутаргава пачынаюць прыкрываць свае злачынствы.
Гараднічы шыхтуе ўсю вярхушку мясцовай улады. Апякун
медыцынскіх устаноў штурхалямі выправаджвае хворых
дадому, наглядчык вучылішчаў намаганнем волі падымае
паказнікі, суддзю таксама ёсць чым заняцца – пытанне
службовых крадзяжоў, нахабнага злоўжывання
паўнамоцтвамі і хабарніцтва стаіць асабліва востра. Але ці
атрымаецца ў гэтых махляроў выплысці?

Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага
мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія"
ў трох намінацыях: "Найлепшы драматычны спектакль",
"Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы" (Мікалай Пінігін)
"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы"

(Віктар Манаеў за роль Гараднічага).
25 кастрычніка на сцэне Драмтэатра

Кошт квіткоў: 31 – 35 р.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: