Іншыя падзеі
"Рамэо і Джульета". Спектакль Сучаснага мастацкага тэатра з Мінска

“Рамэо і Джульета”. Спектакль Сучаснага мастацкага тэатра з Мінска

Сучасны мастацкі тэатр прадстаўляе свой новы амбітны праект – прыгожую гісторыю кахання і смерці «Рамэа і Джульета».

«Рамэа і Джульета» 2018 года – гэта арыгінальная трактоўка твора, у якім вялікі шэкспіраўскі сюжэт стаў адпраўной кропкай фантазіі мастацкага кіраўніка СМТ – Уладзіміра Ушакова, які ў гэтай прэм’еры выступіў у ролі рэжысёра-дэбютанта. Мастакамі па касцюмах сталі пераможцы Belarus Fashion Award – эка-брэнд HISTORIA NATURALIS. Таксама ў склад гэтага творчага трыо увайшоў малады і таленавіты харэограф – Гіві Кбілашвілі.
Спектакль «Рамэа і Джульета» – гэта свет любоўных перажыванняў, свет варожасці і нянавісці, свет дружбы і адданасці, поўны нястрымнай гульні, іроніі, юнацкага максімалізму і вастрыні пачуццяў. Свет, створаны шмат стагоддзяў таму, які нагадвае нашу сучасную рэальнасць.

У новай пастаноўцы возьмуць удзел акторы рознага ўзросту – ад 7 да 70 гадоў. Кожны глядач зможа ўспомніць сваё першае каханне.

У «аповесці», якой «няма сумней на свеце», найбагацейшая сцэнічная біяграфія – за больш чым 400 гадоў сюжэт неаднаразова перакройвалі. Аднак пастаноўка каманды Уладзіміра Ушакова ўносіць новы, нечаканы погляд на знакамітую гісторыю.

Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

4 лютага на сцэне Драмтэатра
Кошт квіткоў: 10 – 11 р.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: