Іншыя падзеі
Камедыя "Помста". Гастролі драматычнага тэатра імя А.Венгерка з Беластоку

Камедыя “Помста”. Гастролі драматычнага тэатра імя А.Венгерка з Беластоку

Спектакль ідзе на польскай мове

Сёння ў тэатры нікога не здзівіш аголеным целам. Верагодна, рэжысёрам надакучыла ставіць Фредро ў класічным варыянце і яны ўпарта выводзяць яго з салонаў і замкаў. Часам у куратнік, часам нават у туалет. Але тое, што зрабілі з «месца» ў беластоцкай тэатры, пераходзіць усялякія чалавечыя паняцці.
Можа быць такім будзе пачатак рэцэнзіі на спектакль «Помста». Хочам каб у нашага Фрэдро быў захаваны тэкст твора, але ён быў сучасны духам. Скарачэнняў у тэксце не будзе. Спадзяемся, што гледачы разам з намі будуць гуляць у «наш тэатр». Часам акцёр не зможа трапіць у панталоны, больш за тое, вымушаны будзе надзець з джынсамі кунтуш. Парыкі будуць гуляць як на галовах, так і ў руках персанажаў.
Мы хочам, каб адбылася сустрэча пакаленняў, каб і маладым і людзям старэйшага ўзросту спектакль быў аднолькава цікавы. Магчыма і непазбежна будуць абвінавачванні ў тым, што маладыя гледачы, якія не чыталі «Помсту» (Фрэдро) не усё зразумеюць, але мы спадзяемся, што настаўнікі літаратуры ў школе дапамогуць сваім падапечным разабрацца.
Аўтар – Аляксандр Фрэдро
Рэжысёр – Хенрык Талар
Сцэнаграфія і касцюмы – Зузана Талар
Працягласць – 90 хвілін
Узроставае абмежаванне – 16+
18 чэрвеня на сцэне Драмтэатра
Кошт квіткоў: 22 – 25 р.

Дадаць навіну

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: