Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:11
Усе мерапрыемствы

“Птушка-поезд-патэфон”. Бэбі-спектакль для гледачоў ад года да пяці і іх бацькоў

Што можа атрымацца, калі ў майстэрню да мамы забяруцца дзве маленькія сястрычкі?
Таямнічая швейная машынка раптам ажыве і замахае крыламі, разгоніцца хуткасным цягніком і заскрыпіць старым патэфонам.
Мамчыны тканіны ператворацца ў горы і рэкі, травы і кветкі, маленькія шпулькі запульсуюць нібы барабанчыкі. Сястрычкі, забраўшыся ў  ў майстэрню, гуляючы ператвараюцца ў сапраўдных медуз і рыбак, у стужкі і клубкі нітак …

Але, не будзем раскрываць сакрэты, бо лепш убачыць усё на ўласныя вочы.
Прадстаўленне заканчваецца гульнямі, танцамі і майстар-класам па стварэнні лятучых медуз.
Паветраныя тканіны, ліхтарыкі і карункавыя медузы ў руках дзяцей дазволяць быць разам з героямі  і ўдзельнічаюць у новай гісторыі.
Ўзрост дзяцей: ад 1 да 5 гадоў.
Працягласць 40-45 хвілін.
Квіткі: 10 руб. дзіцячы квіток, 10 руб. дарослы білет, другі дарослы бясплатна, дадатковыя квіткі для брацікаў-сястрычак да года – бясплатна.
Папярэдні запіс:
Тэл. +375 29 8670772
(Абавязкова патрэбен зменны абутак для ўсіх гледачоў)

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

07.10.2017

Час

10:00

Кошт

10.00BYR

Месца правядзення

Горкага, 91
Горкага, 91
0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: