Дадаць навіну
Серада, 22 жніўня 2018, 12:21
Усе мерапрыемствы

Прымер мастацтва на сябе з гродзенскімі мастакамі

«Мы вырашылі аб’яднаць моду і мастацтва! Сумесна з нашымі любімымі гродзенскімі мастакамі мы стварылі незвычайны праект, — каментуе ідэю стварэння праекта гаспадыня галерэі Ларыса Макей. — Не будзем раскрываць усе карты, скажам толькі, што наш горад можа ганарыцца не толькі багатым гістарычным мінулым, але і культурнай сучаснасцю.

У адным горадзе з намі зараз жывуць знакамітыя мастакі, якіх любяць і шануюць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Мы папрацавалі пакуль з трыма аўтарамі, гэта Валянціна Шоба, Юрый Якавенка і Сяргей Грыневіч. І мы б хацелі, каб часцінка іх унікальнага светапогляду стала больш даступнай для жыхароў горада, бо гэта гродзенцы, якімі мы можам ганарыцца».

Каманда галерэі запрашае ўсіх на прэзентацыю праекту! У праграме плануецца перформанс ад мастакоў, сустрэча з трэнд-сэтэрамі моднай індустрыі: візажысткай Дар’яй Йодзель, дызайнерамі Ірынай Звонка і Вітаўтам Мара, усё гэта пад стыльную музыку.

Чакаем усіх у галерэі «У Майстра» 02.08, па адрасе Кірава, 8, пачатак мерапрыемства ў 18:00.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

02.08.2018

Час

18:00

Месца правядзення

Галерэя "У майстра"
вул. Кірава, 8

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: