Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 05:51
Усе мерапрыемствы

Прэзентацыя кнігі Андрэя Чарнякевіча «Чужы сярод чужых»

5 верасня ў этнакраме «Цудоўня» (Гародня, вул. Вял. Траецкая, 14) гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч прэзентуе новую кнігу «Чужы сярод чужых», прысвечаную «бацьку беларускіх паланафілаў» — Паўлу Алексюку. Пачатак імпрэзы, а 19:00.

Цяжка ўзгадаць сярод дзеячоў беларускага руху асобу больш непрывабную, чым Павел Аляксюк. «Бацька беларускіх паланафілаў» — так яго ахрысцілі ў міжваенным друку за арыентацыю на Польскую дзяржаву. Гэта той даволі рэдкі ў айчыннай гісторыі выпадак, калі ў ацэнцы адной і той жа постаці - ацэнцы, дарэчы, глыбока негатыўнай, былі згодны, як апалагеты беларускай справы, гэтак і эпігоны беларускасці.

Разам з тым, П. Аляксюк быў адным з найбольш актыўных беларускіх палітыкаў пачатку 1920-х гадоў. Ягоная дзейнасць з‘яўлялася вынікам не толькі авантурнага складу характара самой асобы, аднак і тых канкрэтных умоў, у якіх адбывалася станаўленне беларускага нацыянальнага руху. Як адзначае гісторык Алег Латышонак, П. Аляксюк з’яўляўся рэдкім прыкладам прагматыка, што «дзейнічаючы на карысць незалежнасці Беларусі, кожны раз выбіраў аптымальны варыянт выхаду з наяўнай сітуацыі». Ва ўмовах польска-савецкай вайны ён, фактычна, з’яўляўся «адзіным беларускім палітыкам, які рашуча выказаўся за супрацоўніцтва з Ю. Пілсудскім…», у сувязі з чым і зрабіўся «антыгероем беларускай гістарычнай літаратуры»…

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments


Дата

05.09.2017

Час

19:00

Лэйблы

Прэзентацыя

Месца правядзення

Крама Ц
вул. Вялікая Траецкая, 14

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: